Сустрэча з гродзенскай дзіцячай пісьменніцай Ганнай Іосіфаўнай Скаржынскай-Савіцкай
24 лютага ў рамках тыдня “Беларускай мовы і літаратуры” адбылася сустрэча з гродзенскай дзіцячай пісьменніцай Ганнай Іосіфаўнай Скаржынскай-Савіцкай, аўтарам шаснаццаці кніг.
Ганна Іосіфаўна пазнаѐміла дзяцей са сваімі кнігамі. Расказала пра сваю першую кнігу “Вечарынка”, пачытала казкі-чамучкі, вершы і апавяданні пра малую радзіму.
Асаблівую цікавасць вучняў выклікала кніга”Сёма і Адзінка”, у гэтую кнігу увайшлі цікавыя казкі на розныя тэмы, пазнавальныя і павучальныя апавяданні, многія з іх адлюстроўваюць асаблівасці школьнага жыцця, вучаць сціпласці і выхаванасці, беражлівым адносінам да прыроды. Пісьменніца раскрывае унутраны свет сваіх герояў, псіхалогію дзяцей падлеткаавага узросту.
Думаецца, што сустрэча з сапраўдным пісьменнікам ў памяці вучняў застанецца на ўсё жыццё. А напамінам пра яе паслужаць кнігі, якія вучні набылі падчас сустрэчы.