Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Удзельнічай сёння 29.03.2016 з 15.00 да 16.30! Адкрыты дыстанцыйны конкурс па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы

Дата: 29 марта 2016 в 12:05, Обновлено 29 марта 2016 в 15:21
Автор: Таянко Е. В.
888 просмотров

Доступ да пытанняў адкрытага дыстанцыйнага конкурсу па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”, прысвечанага 120-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы будзе ажыццяўляцца 29.03.2016 з 15.00 да 16.30.

 

УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ І ЎМОВЫ ЎДЗЕЛУ

 Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні VIІI–ІX і Х–XІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.

 ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

Этапы конкурсу:

1. рэгістрацыя ўдзельнікаў (рэжым доступу):

http://goo.gl/forms/sdGMweYGf1

2. выкананне заданняў інтэрнэт-тура (рэжым доступу):

http://goo.gl/forms/yhuLQJdCu7

3. падвядзенне вынікаў конкурсу;

4. узнагароджанне пераможцаў.

 

 Конкурс  складаецца з 40 пытанняў, звязаных з жыццём і творчасцю Кандрата Крапівы. За кожны правільны адказ на пытанне конкурсу налічваецца адзін бал.

Доступ да пытанняў тура ажыццяўляецца 29.03.2016 з 15.00 да 16.30. Па заканчэнні вызначанага часу ажыццяўляецца аўтаматычнае закрыццё тура конкурсу.Пры выкананні конкурсных заданняў удзельнікі маюць права выкарыстоўваць інтэрнэт-рэсурсы і іншыя крыніцы інфармацыі.

ВЫЗНАЧЭННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ КОНКУРСУ

Пераможцамі з’яўляюцца ўдзельнікі конкурсу, якія набралі найбольшую суму балаў (не больш за 45 % ад ліку ўдзельнікаў).

 УЗНАГАРОДЖАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна:

I ступені – 20 % ад ліку пераможцаў,

II ступені – 30 % ад ліку пераможцаў,

III ступені – 50 % ад ліку пераможцаў.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.